А. Лукашэнка і віетнамскі прэзыдэнт Нгуен Мінь Чыет пасьля перамоваў заявілі аб асаблівай актуальнасьці пераадоленьня аднапалярнага сьвету і недапушчэньня ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэнных краін,—паведамляе Інтэрфакс.
Паводле А. Лукашэнкі, і Беларусь, і Віетнам адчуваюць моцны палітычны і эканамічны ціск з боку “асобных дзяржаў”.
У эканоміцы супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Віетнамам знаходзіцца на “ніякім узроўні”. Каб палепшыць сытуацыю ён прывёз у Ханой “цэлы дэсант дзелавых колаў”. У прыватнасьці ужо падпісаны кантракт на пастаўку у Віетнам 500 трактароў МТЗ.
Апошні раз Лукашэнка быў з візытам у Віетнаме ў 1997 годзе.