Паўла Красоўскага разам з іншымі мясцовымі актывістамі затрымалі 23 сакавіка ў часе акцыі ў Жодзіне, прымеркаванай да 90-годзьдзя БНР, і арыштавалі на 7 сутак. У нядзелю ён выйшаў на свабоду.
Ганна Соўсь: “Павал, скажыце, калі ласка, ці ўсе арыштаваныя ў Жодзіне разам з Вамі ўжо выйшлі на свабоду?”
Павал Красоўскі: “Так, мы выйшлі ўсе разам пасьля 7 сутак арышту 30 сакавіка. Разам са мной сядзеў кіраўнік гарадзенскага руху "За Свабоду" Юрась Жылко, Аляксандар Камароўскі — старшыня мясцовага аддзяленьня інвалідаў-аўганцаў, падпалкоўнік запасу. Юрась Сілкін — старшыня Жодзінскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі”.
Соўсь: “Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасьля адбыцьця 10 сутак арышту на волю выйдуць актывісты моладзевых арганізацый, якіх арыштавалі за ўдзел у акцыі 25 сакавіка.
Нагадаю, што ў Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі ачапілі плошчу Якуба Коласа – заплянаванае месца збору ўдзельнікаў сьвяточнага шэсьця. Каля двух соцень чалавек спрабавалі прарваць кардон міліцыянтаў на праспэкце Незалежнасьці з боку вуліцы Казлова. У выніку сутычкі спэцназаўцы затрымалі 88 чалавек.
Любоў Лунёва будзе сустракаць ля турэмнай брамы тых, хто адседзеў 10 сутак.
А з намі на тэлефоннай сувязі па-ранейшаму кіраўнік жодзінскай філіі “Маладога фронту” Павал Красоўскі. Павал, у сюжэце Любові Лунёва сярод іншага гаварылася пра ўмовы ўтрыманьня. А як у Жодзінсікм ізалятары? Можаце параўнаць...”
Напрыклад у нас у камэры проста ня было прыбіральні. Стаяла проста вядро з крышкай
Соўсь: “Сёньня ў Менску вязьняў з Акрэсьціна прыйдуць сустракаць паплечнікі. Ці Вас сустракалі? Павал, наколькі важная для Вас асабіста вось гэтая салідарнасьць, падтрымка паплечнікаў?”
Красоўскі: “Нас не сустракалі, таму што нас адпусьцілі раней на гадзіну, паколькі ведалі, што нас будуць сустракаць. Як мы ўжо выйшлі, сабраліся каля 20 чалавек, з Менску людзі пад'ехалі, былі і жодзінскія актывісты. Гэта было вельмі прыемна. Таму што, калі ты ведаеш, што цябе сустракаюць, ведаюць, што ты сядзіш у турме не за бытавое правапарушэньне, а сядзіш за радзіму, за праўду, і што ёсьць людзі, якія цябе падтрымліваюць. Канечне, гэта вельмі дае сілаў, каб дасядзець гэты тэрмін, каб ня здацца, і проста каб верыць у тое, што ты робіш”.
Даведка Свабоды
Павал Красоўкі нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў жодзінскую беларускую гімназію, музычную школу па клясе ўдарных інструмэнтаў. Ад 2000 году ў “Маладым фронце”. Вучыўся ў пэдагагічным унівэрсытэце, але ў 2004 годзе быў адлічаны з другога курсу. Тройчы трапляў за краты – два разы адбываў адміністрацыйны арышт, і ўтрымліваўся ў ізалятары паводле крымінальнай справы. Супраць Паўла Красоўскага распачыналі дзьве крымінальныя справы. Першую напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў за абразу мясцовых чыноўнікаў. Другую – паводле падзеяў у Віцебску, калі яго затрымалі ў якасьці падазраванага спачатку ў тэракце, а потым нават у забойстве. Але справу супраць яго хутка спынілі. Цяпер Павал працуе ў рэгіянальным Цэнтры інвалідаў Менскай вобласьці. Мае жонку і сына Арсеня, якому ўжо год і тры месяцы.
Соўсь: Павал, скажыце, калі ласка, а як сям’я, Вашая жонка і бацькі ставяцца да Вашай грамадзкай актыўнасьці?”
Красоўскі: “ З бацькамі і жонкай мне пашанцавала. Яны ставяцца нармальна, але канечне хвалююцца за тое, каб я кудысьці ня ўлез, каб мяне не пасадзілі. Таму што для бацькоў, для родных заўсёды гэта вельмі цяжка, калі ў турму кідаюць. Яны ня ведаюць, што з табой адбываецца -- цябе там зьбіваюць, кормяць ці ня кормяць, ці даходзяць перадачы, ці не даходзяць. Гэта стрэс, зразумела".
Яны ня ведаюць, што з табой адбываецца -- цябе там зьбіваюць, кормяць ці ня кормяць, ці даходзяць перадачы, ці не даходзяць
Красоўскі: “У мяне, на жаль, не атрымаецца, але ўчора я размаўляў са сваімі паплечнікамі. Людзі зьбіраюцца прыехаць з усёй Беларусі ў Полацак, каб падтрымаць Касю. Я думаю, што і з Жодзіна людзі паедуць. Канечне, і ў нас праходзілі тры чалавекі па крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Шмат людзей дапыталі ў гэтай крымінальнай справе, нават тых, якія ніякага дачыненьня да яе ня мелі ніколі. Таму мы ведаем, што гэта такое”.