Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вызначаюцца беларусы антыамэрыканізмам?


53% грамадзян Беларусі не ўхваляюць тое, як Злучаныя Штаты Амэрыкі выконваюць ролю ўсясьветнага лідэра, і 11% – ухваляюць.


Гэта – адзін з вынікаў дасьледваньня, праведзенага сацыялягічным “Gallup organization” у 139 краінах сьвету. Паводле дасьледваньня, стаўленьне да лідэрскай ролі ЗША ў цэлым даволі стрыманае, найгоршае – на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.

У сваім регіёне Беларусь не вызначаецца асаблівым антыамэрыканізмам. Напрыклад, у Нямеччыне і Францыі тое, як ЗША выконваюць ролю лідэра сьвету, не ўхваляюць 78% апытаных, і толькі 8-9% ухваляюць. Нават у Вялікай Брытаніі, бліжэйшай саюзьніцы Амэрыкі, яе лідэрскую ролю не ўхваляюць дзьве траціны апытаных, больш чым у Беларусі, праўда, і ўхваляюць больш, чым у Беларусі – 20%.

У суседняй Расеі стаўленьне да амэрыканскага лідэрства крыху горшае, чым у Беларусі, хаця і не нашмат: 63% не ўхваляюць яго, і 10% – ухваляюць. А ва Ўкраіне стаўленьне крыху лепшае, хаця, ізноў жа, не нашмат: 55% не ўхваляюць, 16% – ухваляюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG