Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккормак: “Мы хацелі б іншых дачыненьняў зь Беларусьсю”


Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак выказаў шкадаваньне Вашынгтону ў сувязі з вымушаным скарачэньнем пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску.


У заяве Маккормака гаворыцца, што колькасьць пэрсаналу амэрыканскай амбасады ў Менску будзе скарочаная амаль удвая, і што афармленьне візаў часова прыпыненае. Адначасна прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што ЗША па-ранейшаму надаюць значэньне наўпроставым кантактам паміж амэрыканцамі і беларусамі, а таксама рады вітаць у сябе ў краіне гасьцей зь Беларусі".

Маккормак выказаў таксама шкадаваньне і ў сувязі з закрыцьцём некалькіх амэрыканскіх цэнтраў у Беларусі. Гэтыя рэсурсы пры некаторых мясцовых бібліятэках забясьпечваюць доступ да аб’ектыўнай інфармацыі пра ЗША праз падборкі кніг ды Інтэрнэт.

Як падкрэсьліў Шон Маккормак, “на жаль захады беларускіх уладаў дэманструюць, што Беларусь узяла курс на канфрантацыю і ізаляцыю, а не на замацаваньне дэмакратычных рэформаў. Мы хацелі б іншых дачыненьняў зь Беларусьсю, аднак гэта можа адбыцца толькі ў выпадку, калі беларускія ўлады прадэманструюць сваю павагу да правоў чалавека і асноўных дэмакратычных свабод.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG