Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе з АДС пасьля выхаду Маладога Фронту?


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі

“Малады Фронт” заявіў пра выхад з Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і адклікаў сваіх прадстаўнікоў з Палітычнай рады АДС.


Сойм “Маладога Фронту”, які прайшоў 16 сакавіка, таксама заявіў пра неабходнасьць стварэньня правацэнтрысцкага блёку дэмакратычных арганізацыяў, мэтаю якога будзе яднаньне правых і цэнтрысцкіх сілаў. Ці можа гэта крок Маладога фронту прывесьці да развалу АДС? Наколькі рэальна напярэдадні парлямэнцкіх выбараў стварыць асобную правацэнтрысцкую кааліцыю?
За гэтым дэмаршам моладзі адчуваюцца настроі, і даволі рашучыя больш сталых апазыцыйных лідэраў

На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі

Цыганкоў:
"Наколькі сур’ёзным знакам для АДС можа служыць гэты крок “Маладога Фронту”. Я б не выключаў, што маладыя палітыкі кансультаваліся з іншымі, старэйшымі калегамі..”

Класкоўскі: "Сапраўды, гэта сымптом, які кіраўніцтву АДС ня варта ігнараваць. Бо за гэтым дэмаршам моладзі адчуваюцца настроі, і даволі рашучыя больш сталых апазыцыйных лідэраў. У прыватнасьці, я думаю, невыпадкова Наста Палажанка ў сваім камэнтары ўзгадала Аляксандра Мілінкевіча – але можна назваць і іншыя прозьвішчы палітыкаў, якія ня надта задаволеныя хадою спраў у АДС.

І тут два аспэкты. З аднаго боку, мы бачым працяг барацьбы за перафарматаваньне апазыцыйнага палітычнага поля. І гэта трошкі прыкра, бо працэс здаецца бясконцым.

З іншага боку, гэты мікракрызыс – паколькі крытыка цалкам абгрунтаваная – можа падштурхнуць АДС да болей дзейсных мэтадаў працы”.

Цыганкоў: “Але гучала і крытыка пэрсанальная на адрас Сяргея Калякіна – маўляў, ён цяпер усім кіруе у АДС. Наколькі вам здаюцца абгрунтаванымі гэтыя папрокі?”

Класкоўскі:
“Тэма ўвогуле, ня новая. Калі зазірнуць на Інтэрнэт-форумы, то там даўно шугаюць дыскусіі пад умоўнай назвай – “Ці варта нацыянальным сілам ладзіць палітычныя хаўрусы з “нашчадкамі таталітарнай ідэалёгіі”. Але тое, што дапушчальна на Інтэрнэт-форумах, тое ня могуць сабе дазволіць рэальныя палітыкі. Бо рэальная палітыка – гэта мастацтва магчымага, і трэба разумець, што ў чорна-белых беларускіх палітычных умовах мусіць быць адзіны апазыцыйны кулак”.

Цыганкоў: “Малады Фронт заклікаў да стварэньня правацэнтрысцкай кааліцыі – напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.Наколькі гэтая ідэя дарэчная і ці можа яна быць увасобленая?”

Класкоўскі: “Я думаю, гэта важна для самаідэнтыфікацыі ўнутры апазыцыйнага лягеру. Але калі глядзець вачыма электарату (а на выбарах трэба ж глядзець вачыма выбарнікаў) то ён успрымае проста – за Лукашэнку ці супраць. Трэба думаць пра палітычныя тэхналёгіі, пра рэальныя перамогі, а не пра віртуальную барацьбу”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG