У багажніку аўтамабіля, якім кіраваў З.Касьпяровіч, міліцыянты знайшлі друкаваную прадукцыю незарэгістраванай моладзевай арганізацыі ”Малады фронт”, якая прапагандуе эўрапейскія каштоўнасьці і дэмакратычны шлях разьвіцьця Беларусі.
У міліцыі Савецкага раёну на Зьмітра Касьпяровіча склалі адміністрацыйны пратакол. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Да суду хлопца будуць трымаць за кратамі.