Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адмаўляючыеся ад прысягі падлягаюць звальненню”


Пра што пісалі беларускія газэты 17 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь”
у 1918 годзе пад загалоўкам “Што робіцца ў Мінску?” інфармуе: “Зносін з Расіяй, а нават із бліжэйшымі гарадамі, покуль што, німа... Прэдстаўнік Гарадзкого харчоваго к-ту вядзе перагаворы з гэрманскай уладаю, каб улада памагла у харчовай справі. Яму абецалі, што нямецкая улада пойдзе на сустрач... Гадаўшчына рэвалюцыі прашла ціха і спакойна. Ніякіх сходак, ні маніфэстацый ні было. Штодзенна адтрымліваюцца Віленскія газэты, у тым ліку і “Гоман”, які зьеднаў сабе шмат прыхільнікаў сярод мінчан”.

У 1928 годзе “Савецкая Беларусь” пад загалоўкам “Судовая хроніка” піша: “Старшыня Чэрвенскага спажывецкага таварыства, Янушкевіч Алесь, з таго часу, як у краме таварыства пачаўся продаж гарэлкі, кожны дзень выпіваў і ў выніку гэтага на куцяжы растраціў 431 р. 50 к. кааперацыйных грошай. Менскі акруговы суд прыгаварыў Алеся Янушкевіча на год зьняволеньня з суровым адмежаваньнем, але на аснове амністыі ў адзнаку 10-й гадавіны Кастрычніка ад трыманьня пад вартай вызваліў”.

“Учора ў Вене адбыўся вялікі ваенны парад, на якім з прамовай выступілі Гітлер і яго намеснік у Аўстрыі Зейс-Інкварт, — паведамляе ў 1938 годзе “Віцебскі пролетарый”. — Абодва яны заявілі, што “далучэнне Аўстрыі да Германіі з’яўляецца адбыўшымся фактам”... Апублікован загад, які патрабуе ад усіх дзяржаўных і муніцыпальных чыноўнікаў неадкладна прысягнуць “фюрэру Германскай імперыі”. Адмаўляючыеся ад прысягі падлягаюць неадкладнаму звальненню”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG