Як паведаміў сам К.Жукоўскі, падчас канцэрту ён раздаваў прысутным віншавальныя паштоўкі да 90-х угодкаў БНР. Да яго падбеглі два міліцыянты і двое ў цывільным, закруцілі рукі і павалілі на падлогу. Паводле К.Жукоўскага, пры затрыманьні ён аказваў супраціў, таму што думаў, што на яго напалі бандыты.
Пасьля затрыманьня К.Жукоўскага адвезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомеля.