Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запатрабаваў для А.Фёдарава 7 гадоў турмы


У Шклоўскім раённым судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць кіраўніка мясцовай суполкі партыі БНФ Аляксандра Фёдарава.


Сёньня ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе заклікаў суд пакараць Аляксандра Фёдарава на сем гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Паводле абвінаваўцы, падсудны праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці нанёс дзяржаве шкоду ў памеры васямнаццаці мільёнаў рублёў. Віна Фёдарава, заявіў абвінаваўца, даказаная.

Адвакат, у сваю чаргу, заклікаў суд абмежавацца ўмоўным пакараньнем.

Чакаецца, што 31 сакавіка судзьдзя Аляксандар Тараканаў зачытае вырак Аляксандру Фёдараву.

Аляксандра Фёдарава затрымалі летась 14 чэрвеня. Пакуль вялося сьледзтва, ён знаходзіўся ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 кастрычніка Шклоўскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы.

На першым судовым паседжаньні Аляксандар Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што парушэньні ён рабіў праз вытворчую неабходнасьць. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваюць іхную работу, казаў Фёдараў.

Ад 1994 году Аляксандар Фёдараў працуе майстрам кацельняў. Перад зьняволеньнем ён кіраваў трыма кацельнямі. Дзьве зь іх лічыліся ў раёне ўзорнымі.

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але хутка вызвалілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG