Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: суд над А.Фёдаравым працягнецца 14 сакавіка


Шклоўскі раённы суд працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць кіраўніка мясцовай суполкі партыі БНФ Аляксандра Фёдарава. Сёньня суд заслухаў паказаньні пяці работнікаў раённай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, пасьля чаго абвясьціў чарговы перапынак да 14 сакавіка. У гэты дзень у судзе павінны пачацца спрэчкі бакоў.


Аляксандру Фёдараву інкрымінуюць злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Яму пагражае да васьмі гадоў зьняволеньня.

На судзе Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што выкрытыя сьледзтвам парушэньні ён рабіў з вытворчай неабходнасьці.

Ад 1994 году Аляксандар Фёдараў працаваў майстрам кацельняў. Перад зьняволеньнем ён кіраваў трыма кацельнямі — усе яны былі ўзорнымі.

Аляксандра Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Пакуль вялося сьледзтва, ён знаходзіўся ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але тады хутка вызвалілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG