Раман Юргель патлумачыў нам, што ён і яшчэ два актывісты — Мікола Воран і Сьвятлана Руткоўская падалі 4 сакавіка ў гарвыканкам заяўкі, каб правесьці пікеты салідарнасьці з А.Казуліным. Яны прасілі дазволіць ім агулам 26 пікетаў у розных частках гораду, якія яны меркавалі праводзіць штодня з 20 сакавіка да 5 красавіка.
Спадару Юргелю неабходна ў панядзелак 17 сакавіка зьявіцца ў Ленінскі РАУС.