Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пройдзе ў Беларусі хакейны чэмпіянат сьвету?


Сёньня ў Менск прылятае прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль


Наведваньне Беларусі тлумачыцца вельмі проста – у траўні пройдуць новыя выбары кіраўніка ўсясьветнага хакею. Таму спадар Фазэль апошнім часам актыўна падарожнічае па сьвету, шукаючы падтрымку сваёй кандыдатуры.

У Беларусі таксама ёсьць свая зацікаўленасьць. Не сакрэт, што ад пазыцыі прэзыдэнта фэдэрацыі шмат што залежыць пры абраньні месцаў правядзеньня чэмпіянатаў сьвету. Беларусь ужо тройчы прэтэндавала на арганізацыю чэмпіянату. Але двойчы перавагу аддавалі іншым краінам, а адзін раз Беларусь сама адклікала сваю заяўку.

Мяркуецца, што сёньня Рэнэ Фазэль сустрэнецца з кіраўніком фэдэрацыі хакею Беларусі, міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым і старшынём сталічнага гарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. А заўтра можа адбыцца і сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Месцы правядзеньня чарговых чэмпіянатаў сьвету ўжо разьмеркавалі па 2013-ы год уключна. Так што Беларусь у самым найлепшым выпадку можа прыняць чэмпіянат 2014-га году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG