“На маю думку, гэта паказвае, што мяжы цынізму і подласьці сучаснай улады проста няма. Гэта – абуральна.
Адчуваньне, што ўлада помсьціць ужо мёртвым. І хоць калісьці Васіль Быкаў назваў свой твор “Мёртвым не баліць”, аднак у гэтай сытуацыі я думаю, што і мёртвым баліць. Дык вось, і Ірыне Казулінай баліць ад таго, што робіць улада зь яе мужам”.