У Турэччыне асудзілі двух журналістаў на пяць гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы.
Разам з тым суд зьняў з журналістаў абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту.
Журналісты газэты Cumhuriyet Кан Дундар і Эрдэм Гюль апублікавалі шэраг артыкулаў з абвінавачваньнямі на адрас турэцкіх вайскоўцаў аб кантрабандзе зброі ісламістам ў Сырыі.
За некалькі гадзін да абвяшчэньня прысуду ля будынка суду ў Дундара стрэлілі некалькі разоў. Ён не пацярпеў, аднак лёгка паранены ў нагу быў адзін з тэлежурналістаў.
Турэцкая паліцыя пасьля затрымала нападніка.
Гэтая справа, пазоўнікам у якой выступаў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган, выклікала абурэньне праваабаронцаў.
Самае папулярнае
1