Расьсьледаваньне справы затрыманай сёлета ў Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш завяршылі, неўзабаве суд павінен пачаць папярэдні яе разгляд.
Экстрэмісцкай старонку афіцыйнага Беларускага саюзу дызайнэраў ў Інстаграме 18 чэрвеня абвясьціў суд Савецкага раёну Менску. Не адкрываецца і сайт саюзу, зарэгістраваны ў Беларусі.
У пракуратуры Парыжу (Францыя) паведамілі аб затрыманьні ўраджэнца Беларусі паводле падазрэньняў у шпіянажы на карысьць Расеі — ён назіраў і здымаў на відэа завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў.
Расейскі Ялецкі горнаўзбагачальны руднік праз суд дамогся ад Беларускага мэталюргічнага заводу выплаты запазычанасьці за пастаўку друзу.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў аб затрыманьні падазраванага ў забойстве расейскага мастака-пэрформэра Сямёна Скрапецкага.
Суд Ленінскага раёну Горадні 11 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» фільм «Дарога на Курапаты», зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1990 годзе. На пачатку 1990-х гэтую стужку дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе.
Пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) Карыма Хана абвінавачваюць у дамаганьнях.
Суд у Віньніцы завочна прыгаварыў сьпявачку Таісію Павалій да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Грамадзянка Беларусі Іна Кардаш, затрыманая сёлета 21 студзеня паводле падазрэньня ў шпіянажы на Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, і яе адвакатка прасілі суд скасаваць рашэньне першай судовай інстанцыі аб працягу яе трыманьня пад вартай і вызваліць яе пад заклад і падпіску аб нявыезьдзе.
У Беларусі абвясьцілі чарговы завочны прысуд вядомай асобе.
Грамадзянін Літвы Антанас Кандротас (мянушка Цэлафанас), якога суд Вільні пакараў адным годам пазбаўленьня волі за распальваньне нянавісьці на сэксуальнай глебе, уцёк у Беларусь і трапіў там у рэанімацыю.
Горадзенскі грамадзка-палітычны актывіст Ежы Грыгенча, які з 2020 году жыве ў Беларусі, атрымаў паведамленьне з суда Ленінскага раёну Горадні аб правядзеньні 19 траўня пасяджэньня ў цывільнай справе паводле пазову аддзелу прымусовага выкананьня.
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Красоўскі, затрыманы ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў, будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 14 чэрвеня, да гэтай жа даты прадоўжылі тэрмін расьсьледаваньня ягонай справы.
На судовым пасяджэньні стала вядома, што Андрэй Ярмак кансультаваўся з варажбіткай у дзяржаўных справах.
Суд Эўрапейскага зьвязу ў Люксэмбургу ануляваў рашэньне Рады ЭЗ аб падаўжэньні ў 2025 годзе санкцый у дачыненьні да расейскага прадпрымальніка Міхаіла Гуцэрыева.
Старонка трапіла ў пералік «забароненых», хоць даўно ператварылася з асабістай у мэмарыяльную.
У Беларусі працягваюць судзіць палітзьняволеных паводле артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).
Іну Кардаш вінавацяць ва Ўкраіне ў працы на КДБ Беларусі, у тым, што яна мела задачу зьбіраць інфармацыю пра беларусаў і расейцаў, якія ваююць на баку Украіны. Цяпер зьявілася інфармацыя, што беларускі бок хоча яе памяняць.
Улады Беларусі працягваюць перасьлед грамадзян за палітычную пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсіяў.
Раней суд да 20 чэрвеня прадоўжыў тэрмін дасудовага расьсьледаваньня справы Іны Кардаш.
Улады Беларусі працягваюць перасьлед грамадзян за палітычную пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі ў 2024 годзе за «шпіянаж» на карысьць Украіны на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў калёніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласьці.
Суд пастанавіў, што Рада ЭЗ не змагла дастаткова даказаць падставы для яго ранейшага ўключэньня ў санкцыйны сьпіс.
Суд у Кішынёве прысудзіў былога лідэра малдоўскай Дэмакратычнай партыі, алігарха Уладзіміра Плахатнюка да 19 гадоў пазбаўленьня волі.
Суд разглядаў пытаньне ў адсутнасьць затрыманай і яе адвакаткі, што можа стаць падставай для скасаваньня арышту маёмасьці.
У Беларусі з палітычных матываў працягваюць судзіць і маладых мамаў. Чарговы такі прысуд прагучаў у Гомлі.
Сужэнцаў, якія ўехалі ў Польшчу на падставе нямецкіх візаў і папрасілі міжнароднай абароны, ня будуць перадаваць Нямеччыне.
Клайпедзкі акруговы суд прызнаў вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Беларусі двух грамадзян Літвы Міндоўга Януіціса і Тацяну Бялецкую.
У чорныя сьпісы ўлады дадалі 37 чалавек, 19 рэсурсаў і 22 чаты сваякоў зьняволеных.
Новыя прысуды, арышты, палітвязьні і папаўненьні «экстрэмісцкіх» сьпісаў.
Суд у Харкаве зноў адмовіў у арышце грошай сьледчым, якія вядуць справу супраць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Красоўскага, затрыманага ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў.
Апрача таго ў Беларусі стала меней крадзяжоў і ўхіленьня ад падаткаў, а больш хабарніцтва.
Акруговы суд у Шаўлях у закрытым рэжыме разглядае справу групы, якую абвінавачваюць у тэрарызьме пры спробе падпалу вайсковага абсталяваньня, прадугледжанага для Ўкраіны.
Грамадзянін Літвы Міраславас Троцкіс паехаў наведаць сваякоў у Беларусь, дзе яго арыштавалі і асудзілі на 15 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за шпіянаж.
Грамадзянін Украіны, якога ў Беларусі асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулу 358-1 (агентурная дзейнасьць), цяпер дабіваецца праз суд прызнаньня катаваньняў яго ў беларускай калёніі ваенным злачынствам Беларусі.
Сярод аштрафаваных у нашумелай справе — участковы інспэктар.
Загрузіць яшчэ