Прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цаголка падзяліўся ў сваім твітэры сьпісам грамадзян Расеі, якія загінулі ў ходзе вайны на Данбасе. Сьпіс складзены валянтэрскай суполкай «Груз 200 з Украіны ў Расею». Зь невядомых прычын спасылка ў твітэры перастала працаваць, але дзейнічае такі адрас.
Сьпіс абнаўляецца штомесяц. На сёньня ў ім 2081 пункт — гэта і поўныя імёны-прозьвішчы з датамі жыцьця і месцамі пахаваньня, і кароткія пазыўныя, і імёны тых, хто прапаў бязь вестак.
Афіцыйная Масква абвяргае ўдзел расейскіх вайскоўцаў у канфлікце на Данбасе. Афіцыйны Кіеў раней не спасылаўся на дасьледаваньні суполкі «Груз 200».
Агулам у канфлікце, паводле зьвестак ААН, было забіта 9167 чалавек, атрымалі раненьні 21 440, каля 1,6 млн сталі ўнутранымі ўцекачамі.