У Ленінскім раённым судзе Менску судзяць актывістаў АГП за ўдзел у акцыі 30 студзеня.
Тады каля Вярхоўнага суду Беларусі прайшла акцыя супраць гвалту міліцыі. Анатоля Лябедзьку судзіла судзьдзя Марына Запасьнік.
Лябедзька выказаў недавер да судзьдзі Запасьнік, але яна хадайніцтва не задаволіла. Лябедзька заявіў, што будзе адказваць на пытаньні судзьдзі, не падымаючыся. Судзьдзя аштрафавала яго на 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
Іншая актывістка АГП Вольга Маёрава пакараная штрафам у памеры 20 базавых — 4 мільёны 200 тысяч рублёў.
Мікалая Казлова аштрафавалі на 50 базавых велічынь.
11 лютага частку ўдзельнікаў акцыі ўжо пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых велічынь.