У Баку праваабаронца Лэйла Юнус прысуджаная да 8,5 гадоў зьняволеньня, яе муж Арыф Юнус — да 7 гадоў.
Лэйла Юнус вядомая як актыўны крытык парушэньня правоў чалавека ў Азэрбайджане і прыхільніца азэрбайджана-армянскага прымірэньня. Яна зьяўлялася дырэктарам Інстытуту міру і дэмакратыі, які так і ня быў зарэгістраваны.
Пракуроры прасілі для Лэйлы Юнус 11 гадоў турмы па абвінавачваньні ў эканамічных злачынствах, уключаючы махлярства, ухіленьне ад выплаты падаткаў, і ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці — і дзевяць гадоў турэмнага зьняволеньня для яе мужа Арыфа Юнуса, якога вінавацяць у махлярстве.
Арыф Юнус сказаў суду: «Заклікаю катаў рабіць усё, што яны хочуць.» Затым ён упаў.
Падчас судовага разьбіральніцтва Арыф, у якога сур’ёзныя праблемы са здароўем, быў ледзьве ў стане сядзець і ўвесь час атрымліваў мэдычную дапамогу, у тым ліку ін’екцыі.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1