Але пачаць пікет так і не ўдалося. На актывістаў «Зьмены» і фотажурналістаў накінуліся людзі ў цывільным і затрымалі іх. Былі затрыманыя актывісты «Зьмены» Павал Вінаградаў, Аляксандар Арцыбашаў, Ягор Вінярскі, Ганна Курловіч, а таксама фотажурналісты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Тацяна Зянковіч, карэспандэнт БелаПАН Павал Падабед, незалежны тэлеапэратар Аляксандар Баразенка і здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF. Усіх адвезьлі ў невядомым кірунку.
Відэа Эўрарадыё
Намесьнік старшыні БАЖ Сьвятлана Калінкіна пракамэнтавала інцыдэнт з журналістамі:
«Гэта проста ўсё абуральна. Калі ў краіне фармальна існуюць усе і законы, і артыкулы Канстытуцыі, якія гарантуюць журналістам права на прафэсію, а людзям — на атрыманьне інфармацыі, але заўсёды знаходзяцца нейкія асобы ў цывільным, якім можна ўсё — парушаць і законы, і Канстытуцыю, і правы журналістаў беларускіх і замежных. І ніколі на іх няма ніякай управы. Гэта тэндэнцыя, зь якой пачынаюцца ў Беларусі амаль што кожныя выбары. Я думаю, гэта робіцца наўмысна, каб быў страх у грамадзтве, каб была такая нэрвовасьць, каб людзі баяліся лішні раз выйсьці на вуліцу».
21:10 Як паведаміў нашаму радыё адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, сёньня на пікеце за байкот у Фрунзэнскім раёне Менску былі затрыманыя 4 актывісты моладзевай арганізацыі «Зьмена»: Аляксандар Арцыбашаў, Павал Вінаградаў, Ягор Вінярскі і Ганна Курловіч. Паводле зьвестак кампаніі, усе яны зараз утрымліваюцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку МУС на Акрэсьціна. Заўтра адбудзецца суд над імі.
20:10 Жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана датэлефанавалася ў Фрунзенскі РУУС. Ёй паведамілі, што Павал знаходзіцца там, але начаваць яго адправяць на Акрэсьціна. Суд адбудзецца 19 верасьня.
17:50 Бацька Паўла Вінаградава — Юры, які апошнія гадзіны чакаў сына ў Фрунзенскім судзе, паведаміў, што затрыманых туды не даставілі. Суды ўжо скончылі працу. Таму цяпер сына ЮРы Вінаградаў будзе шукаць на Акрэсьціна.
17:05 «Затрыманых вывезьлі з Фрунзенскага РУУС, але ў судзе іх яшчэ няма», — паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Сьвятлана. У Фрунзенскім судзе дзяжурыць таксама бацька Паўла Юры Вінаградаў.
14:15 Журналістаў, якіх затрымалі падчас акцыі адпусьцілі.
Сяргей Грыц распавёў, што пры затрыманьні яму ўдарылі ў вока, на твары кроў.
«Проста наляцелі мужыкі, пачалі вырываць апаратуру і запіхваць усіх у мікрааўтобус. Мяне ўдарылі кулаком у твар, проста ў правае вока. У мяне палова твару залітая крывёй. Мяне схапілі за абедзьве фотакамэры і спрабавалі цягнуць да аўтобуса. Я, натуральна, не пайшоў, і ў гэты момант мяне ўдарылі ў твар. Акуляры недзе засталіся на полі бою. Адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, забралі ўсю апаратуру, усе фатаздымкі сьцерлі. Нас разьвялі па кабінэтах, перапісалі дадзеныя, забралі дакумэнты, Потым дзьве гадзіны вадзілі з кабінэту ў кабінэт. Пасьля гэтага адпусьцілі, суха папрасіўшы прабачэньня».
13:45 Прэсавы сакратар ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі сказаў карэспандэнту «Свабоды»:
«Прабачце, няма калі гаварыць, я ведаю па якой вы прычыне. Я якраз займаюся гэтымі журналістамі. Потым».
У 13:30 дзяжурны ў Фрунзенскім РУУС паведаміў, што затрыманых не прывозілі ў іхні РУУС, і параіў зьвяртацца да прэс-афіцэра. Аднак тэлефон прэсавага сакратара менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага на дадзены момант не адказвае.
Тэлефоны Паўла Вінаградава і Сяргея Грыца не адказваюць.
Дзяжурны Фрунзенскага РУУС паведаміў «Свабодзе», што ў пастарунак нікога з вышэйназваных асобаў пакуль не дастаўлялі.
Па словах намесьніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, напад на карэспандэнтаў падчас перадвыбарчага пікету — грубае парушэньне заканадаўства аб СМІ.
Падчас затрыманьня невядомыя ў цывільным разьбілі акуляры фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу, пасьля чаго пачалі сілай запіхваць усіх прысутных у мікрааўтобус. Паводле папярэдніх зьвестак БАЖ, журналісты атрымалі траўмы.
Андрэй Бастунец адзначыў, што прадстаўнікі СМІ згодна з заканадаўствам маюць права прысутнічаць на любых публічных мерапрыемствах, у тым ліку і несанкцыянаваных. Пры гэтым прадстаўнікі праваахоўных органаў ня маюць права перашкаджаць журналістам выконваць свае прафэсійныя абавязкі.
«Сёньняшні выпадак, асабліва калі пацьвердзіцца інфармацыя пра зьбіцьцё карэспандэнтаў і пашкоджаньне тэхнікі, неабходна трактаваць згодна з артыкулам 198 Крымінальнага кодэксу Беларусі „Стварэньне перашкодаў законнай прафэсійнай дзейнасьці журналістаў“. Вінаватыя ў нападзе павінны панесьці крымінальную адказнасьць за свае дзеяньні», — сказаў прэс-службе БАЖ Андрэй Бастунец.
Інцыдэнт здарыўся побач з унівэрсамам "Фрунзенскі", дзе актывісты моладзевага крыла кампаніі "Гавары праўду!" зладзілі перадвыбарчы пікет з сымбалічнай раздачай баршчу. Пасьля пачатку пікету да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі зьбіваць і затрымліваць усіх прысутных.