Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяльны марш. Онлайн-рэпартаж


Радыё Свабода 15:02 Акцыя ля Дому ўраду скончаная. Удзельнікі згарнулі сьцягі й разышліся. <embed src="http://www.respectsoft.com/onlineclock/onlineclock.swf?timezone_id=33&ccolor=red" quality="high" wmode="transparent" bgcolor="#ffffff" width="88" height="31" align="left" allowScriptAccess="sameDomain" type="application/x-shockwave-flash" pluginspage="http://www.macromedia.com/go/getflashplayer" />

15:00 Мітынг скончыўся.

14:57Некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі дайшлі да плошчы Незалежнасьці. Яны сталі на прыступкі Дому ўраду, разгарнулі расьцяжку “Не – адмене льготаў”. Дэманстранты трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, скандуюць: “Жыве Беларусь”, “Свабоду палітвязьням”, “У нас адна дарога – Беларусь да Бога”. Іх суправаджаюць журналісты і байцы спэцназу ў цывільным. Нікога не затрымліваюць.

14:55 Удзельнікі мітынга прынялі рэзалюцыю.





14:50 На мітынгу выступіў старшыня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які сказаў, што сюды былі запрошаныя высокія чыноўнікі, якія праводзяць антысацыяльную палітыку.

14:40 Група моладзі з Кастрычніцкай плошчы дайшла да гатэлю "Мінск". Яны скандуюць Жыве Беларусь!", "Не -- адмене льготаў". Міліцыя пакуль ня ўмешваецца.

14:35 На мітынгу выступіў былы палітвязень Сяргей Скрабец, які запатрабаваў вызваліць усіх палітвязьняў. Ліквідатар Васіль Сілівэрст заклікаў улады вярнуць льготы пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС.

14:23 Віктар Івашкевіч заявіў, што пікет скончаны, мэты акцыі дасягнутыя й прапанаваў людзям на Кастрычніцкай плошчы разысьціся.

14:23 На мітынгу выступілі сьвятар Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч, а таксама ліквідатар Аляксандар Ваўчанін. Спадар Ваўчанін, у прыватнасьці, сказаў, што многія са 115 тысяч беларускіх ліквідатараў дагэтуль ня вераць, што дзяржава ў іх адбірае льготы.

14:13 Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода: “Я выйшаў на гэтую акцыю, каб прадэманстраваць, што для БНФ і для мяне асабіста няма забароненых месцаў, і улада ня можа забараніць мне прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, як і радыкалы ня могуць перашкодзіць мне прыйсьці на Бангалор. Галоўнае – эфэктыўнасьць акцыі. Дарэчы, я ня бачу тут тых, хто называў сябе “радыкальнай моладзьдзю”.

14:08 На мітынгу выступіў Сяргей Калякін, які падкрэсьліў, што сацыяльныя пратэсты будуць пашырацца. Ён скрытыкаваў палітыку ўладаў у дачыненьні да найбяднейшых слаёў насельніцтва.

14:03 На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі Віктар Івашкевіч і Анатоль Лябедзька. Віктар Івашкевіч трымае ў адной руцэ бел-чырвона-белы сьцяг, у другой – сьцяг Эўразьвязу. Ён скандуе: “Вось я прыйшоў і не баюся, а дзе ж радыкальная моладзь?”

14:00 На плошчы Бангалор у Парку дружбы народаў пачаўся мітынг. Першым выступіў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валер Ухналёў.

Слухаць:



13:55 На Кастрычніцкай плошчы сабраліся журналісты і фотакарэспандэнты. Удзельнікаў акцыі па-ранейшаму мала. Міліцыя просіць іх разысьціся.

13:50 Арганізатар Сацыяльнага маршу Валер Ухналёў так ацэньвае дзеяньні ўладаў.

“Тое, што сёньня робяць улады, сьведчыць, што яны баяцца, калі людзі выходзяць на вуліцы і адкрыта выказваюць свае думкі, сваю нязгоду з палітыкай дзяржавы. Улады ўчыняюць розныя правакацыі, затрымліваюць актывістаў з інфармацыйнымі матэрыяламі. Многіх актывістаў з рэгіёнаў пазабіралі, ня пусьцілі ў Менск. А правакацыя, учыненая падчас самога Маршу, сьведчыць, што ўлады хочуць паказаць, што выйшлі ненармальныя людзі, нейкія адмарозкі, якія ня могуць цывілізавана выказаць нават тое, што яны хочуць”.

Слухаць:

13:42 Амаль уся калёна дэманстрантаў дайшла да парку Дружбы народаў, дзе неўзабаве пачнецца мітынг.

13:42 Удзельнікаў шэсьця, якія прыйшлі на плошчу Бангалор, вітае аркестр, які выконвае "Інтэрнацыянал".

13:42 На Кастрычніцкай плошчы пакуль усё спакойна. Міліцыянты выбарачна ў некаторых маладых людзей правяраюць дакумэнты.

13:41 Супрацоўнік міліцыі ў цывільным на пытаньне Радыё Свабода, ці былі затрыманьні падчас інцыдэнту на скрыжаваньні Сурганава і Коласа?" адказаў, што не.

13:40 Галава калёны дайшла ўжо да плошчы Бангалор. Гукаўзмацняльная апаратура працуе, гучыць песьня "Паветраны шар".

13:30 Паведамленьне прэсавай службы А. Мілінкевіча:

Аляксандар Мілінкевіч затрыманы ў часе правядзеньня сустрэчы з жыхарамі Мастоў і зараз яго вязуць у Мастоўскі РАЎС для дачы тлумачэньняў. Разам зь ім затрыманыя яшчэ некалькі ўдзельнікаў сустрэчы.

Сустрэча, на якой сабралося каля паўсотні мастаўчанаў, доўжылася амаль гадзіну. Людзей цікавілі адмена льготаў, асабліва для студэнтаў і чарнобыльцаў.

Напрыканцы сустрэчы да Аляксандра Мілінкевіча падышлі супрацоўнікі міліцыі й людзі ў цывільным і на вачох у прысутных змусілі яго праехаць у мясцовае адзьдзяленьне міліцыі.

“Людзі пачалі крычаць на міліцыянтаў, тлумачыць ім, што менавіта яны парушаюць закон, не даючы ім паразмаўляць з Аляксандрам Мілінкевічам,- распавядае адзін з удзельнікаў сустрэчы Алесь Зарэмбюк. - Моладзь і пэнсінянэры абураліся дзеяньнямі міліцыянтаў і спрабавалі нават перашкодзіць затрыманьню лідэра дэмакратычных сіл.

13:15 У калёне дэманстрантаў, што пераходзіць зараз вуліцу Бяды і рухаецца да парку Дружбы народаў, ужо няма чорных сьцягоў. На чале калёны – Валер Ухналёў і Сяргей Калякін. Лідэр Партыі працы Аляксандар Бухвостаў заявіў Радыё Свабода, што ўдзел у акцыі прадстаўнікоў прафашыстоўскіх арганізацыяў, якія й трымалі чорныя сьцягі, ёсьць правакацыяй уладаў. Палітык лічыць, што такім чынам робіцца спроба дыскрэдытаваць Сацыяльны марш.

13:15 Арганізатары Сацыяльнага маршу называюць бойку і агрэсіўныя дзеяньні маладых людзей у чорным правакацыяй. Намесьнік начальніка сталічнай міліцыі Аляксандар Найдэнка кансультуецца з камандзірам палку спэцназу Юрыем Падабедам.

13:10 На скрыжаваньні вуліц Сурганава і Якуба Коласа маладыя людзі ў чорнай вопратцы распачалі бойку паміж сабой. Яны топчуць сьцягі. Сюды прыбылі байцы міліцыі спэцыяльнага прызначэньня пад кіраўніцтвам Юрыя Падабеда.

Ганна Соўсь перадае:



Відэазапіс бойкі (6 Mb).



Уладзімер Валодзін, сьведка бойкі ля Акадэміі навук:

Валодзін: “Відавочна, што нэанацысты ад пачатку рыхтавалі бойку й напад на анархістаў як на антыфашыстаў. І, магчыма, гэтая бойка павінна была адбыцца пасьля таго, як скончыцца дэманстрацыя. Але, пакуль калёна ішла, анархісты пачалі актыўна выгукваць антыфашыстоўскія лёзунгі й гэта справакавала агрэсію нацыстаў. Яны напалі на мірную калёну анархістаў і распачалі бойку. У часе бойкі яны выкарыстоўвалі ў тым ліку й дрэўкі ад сьцягоў, і мэталічныя трубкі. Было бачна, што гэтыя людзі не зусім спантанна выявілі агрэсію”.

Слухаць:



12:55 Калёна пачала рух да плошчы Бангалёр. Вуліца Сурганава рамантуецца, таму людзі выйшлі на праезную частку. Міліцыя заклікае перайсьці на ходнікі. Паводле ацэнкі міліцыі, у шэсьці бярэ ўдзел каля 1 тысячы чалавек.

12:45 Да Акадэміі навук прыйшла сям''я Аляксандра Казуліна. Пачалі выбудоўвацца калёны. На пачатку калёны выстраіліся анархісты і так званыя нацыянал-патрыёты -- прадстаўнікі "Белай волі", усе ў чорнай вопратцы.

12:45 Затрыманы Валеры Ўхналёў. Ён паведамляе з пастарунку:



12:45 Калякін: “Акцыя праходзіць спакойна, калі выключыць толькі тое, што арганізатары Сацыяльнага маршу ўжо другі раз запар арыштаваныя на плошчы каля Акадэміі навук. Таму ўсё адбываецца крыху сумбурна. Частка арганізатараў затрыманая, затрыманая таксама апаратура, якая павінна была агучваць музыку каля Акадэміі навук. Але ў цэлым акцыя пачалася й нашая сёньняшняя мэта – прадэманстраваць уладзе, што так ня трэба абыходзіцца зь людзьмі, ня трэба ў іх красьці апошняе, а трэба займацца іх сацыяльнай абаронай. Я мяркую, гэта ў нас атрымліваецца вельмі добра”

Слухаць:



12:42 Каля Акадэміі навук зьявіліся анархісты з чорнымі і чырвона-чорнымі сьцягамі. Яны пачалі біць у бубны.

12:40 Ля Акадэміі навук дачка Аляксандра Казуліна, яе сын і былы палітвязень Сяргей Скрабец стаяць з плякатам “Свабоду Казуліну!” на краі дарогі.



12:36 Міліцыя затрымала двух актывістаў ПКБ, якія везьлі гукаўзмацняльную апаратуру на плошчу Бангалор. У Сяргея Калякіна, які знаходзіцца каля Акадэміі навук, застаўся толькі мэгафон.

12:34 У натоўпе ёсьць расейскія сьцягі – іх трымаюць прадстаўнікі расейскай арганізацыі “Абарона”, якая пазыцыянуе сябе як дэмакратычная апазыцыя. У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» яны заявілі, што лічаць, быццам разам з Расеяй Беларусі будзе жыць лепей і прыйшлі на акцыю, каб падтрымаць сваіх сяброў зь Менску.







12:22 Каля Акадэміі навук, паводле ацэнкі лідэра ПКБ Сяргея Калякіна, ужо каля 1,5 тысячы чалавек. Тут прысутнічаюць некалькі жанчын у накідках, на якіх выявы кратаў. Іх родныя знаходзяцца ў турмах. Паколькі старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валеры Ухналёў затрыманы, функцыі кіраваньня бярэ на сябе Сяргей Калякін.

12:20 Сярод удзельнікаў Сацыяльнага маршу ёсьць жанчына, якая мае з сабой рондаль і лыжку. Калі пачынае граць духавы аркестар, жанчына б’е лыжкай у рондаль у такт музыцы. Яна кажа, што прыйшла на акцыю ад голаду. На пляцоўцы ля Акадэміі навук прысутнічае сьвятар Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы (БПАЦ) айцец Акаловіч. Ён заявіў Радыё Свабода, што сваім удзелам у акцыі хоча зьвярнуць увагу на праблемы БПАЦ, якую не прызнаюць улады.



12:20 Паведамленьне прэсавай службы А.Мілінкевіча. У Мастах на сустрэчу зь Мілінкевічам на аўтобусах падвозяць людзей з чырвона-зялёнай атрыбутыкай, якія выказваюць падтрымку палітыцы дзейнай улады.

12:16 Пэрыядычна ўзнікаюць спрэчкі паміж людзьмі з савецкай сымболікай і беларускамоўнымі маладымі людзьмі. Зьявілася расьцяжка "Свабоду Аляксандру Казуліну".

12:15 Некалькі соцень чалавек ужо каля Акадэміі навук. Зьявіліся лідэры сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч і Анатоль Ляўковіч, намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык. Акрамя чырвоных савецкіх і дзяржаўных чырвона-зялёных беларускіх сьцягоў зьявіліся бел-чырвона-белыя. Прыйші актывісты незарэгістраванага "Маладога фронту". Паводле словаў Зьмітра Федарука, моладзь ня будзе ўдзельнічаць, а прыйшла толькі паглядзець. Вялікая група моладзі ў чорнай вопратцы прадстаўляе арганізацыю "Белая воля". Зьявіліся лёзунгі: "Не - платнай мэдыцыне", "Не - росту цэнаў", "Не - адмене льготаў", "Не - прымусовым кантрактам".



















12:13 А.Мілінкевіч паведаміў Радыё Свабода, што міліцыянты паводзіліся карэктна. Зараз міліцэйская машына паўсюль эскартуе машыну палітыка.

12:10 Паведамленьне прэсавай службы А.Мілінкевіча:

АМАПаўцы спрабуюць перашкодзіць сустрэчы А.Мілінкевіча з мастаўчанамі.

Сёньня лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч мае сустрэцца з жыхарамі г. Масты (Гродзенская вобласць). Сустрэчы пройдуць на запрашэньне мясцовых жыхароў і прысвечаныя пытаньням адмены сацыяльных ільготаў . Ужо на пад’езьдзе да г. Масты машыну, у якой знаходзіўся Аляксандар Мілінкевіч спынілі АМАПаўцы з аўтаматамі нібыта для праверкі дакумэнтаў. Палітык не выключае, што ўлады любымі спробамі паспрабуюць не дапусціць яго сустрэчы з жыхарамі горада.

12:00 На плошчы Бангалёр затрыманы кіраўнік аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валеры Ухналёў, які правяраў гатоўнасьць пляцоўкі. Яго адвезьлі ў Цэнральны РАУС сталіцы. Пра гэта паведаміў першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін.

11:55 На пляцоўцы каля Акадэміі навук сабралася каля 100 чалавек з чырвонымі сьцягамі Савецкага Саюзу. Сьцяваюць патрыятычныя песьні, грае аркестар. Прыйшоў першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін.

11:50 Званок на Свабоду. Слухаць:



Спадарыня: "Калі б мяне была магчымасьць прысутнічаць на Сацыяльны маршы, я б там была. Таму што Магілёў і Менск разьдзяляюць больш за 200 кілямэтраў. У мяне засталося 10 тысяч рублёў, а трэба яшчэ дажыць да 10 лістапада. А мая адзіная льгота – гэта праезд на грамадзкім транспарце. Калі Лукашэнку яна так неабходная і патрэбная, няхай забярэ сабе і купіць дымедролу, прыме на ноч і спіць спакойна, забраўшы ў людзей апошнія крохі. Горад Магілёў".

11:40 Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Павал Наздроў правёў каля дзьвюх гадзінаў у Мазырскім адзеле міліцыі. Міліцыянты выхапілі Паўла з марштурнай таксоўкі, калі той зьбіраўся ехаць у Калінкавічы. Спадар Наздроў апавёў Радыё Свабода, што не зьбіраўся ехаць у Менск, але ў міліцыі ён убачыў сьпісы рэгіянальных актывістаў, якіх, паводле міліцыянтаў, трэба было затрымаць. За паўгадзіны да гэтага інцыдэнту супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выезьдзе зь Віцебску аўтамабіль, у якім знаходзіліся ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС. Яны ехалі ў Менск, каб прыняць удзел у сацыяльным маршы. У Горадні міліцыянты затрымалі ў маршрутнай таксоўцы 10 актывістаў АГП – яны таксама накіроўваліся ў Менск для удзелу ў акцыі.

11:35 У Менску зараз пераменная воблачнасьць, ападкаў няма. Тэмпература паветра +4 градусы.

***

Станьце карэспандэнтам "Свабоды"!

Зрабіце фота

Здыміце відэа*

Дашліце на адрас svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар 391 22 24

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў

• Актывістаў з Горадні не пускаюць на Сацыяльны марш, 04.11.2007 • Зь Віцебску не выпускаюць ахвотных трапіць на Сацыяльны марш, 04.11.2007 • Апытаньне “Свабоды”: ці пойдуць менчукі на Сацыяльны марш?, 03.11.2007 • Заўтра – Сацыяльны марш, 03.11.2007 • Менск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам – ад 3 да 15 сутак, 03.11.2007 • Да Сацыяльнага маршу застаўся адзін дзень, 02.11.2007 • Рэгіёны крытыкуюць падрыхтоўку да “Сацыяльнага маршу”, 01.11.2007 • У "Сацыяльнага маршу" — два маршруты, 31.10.2007 • За “Сацыяльным маршам” будуць назіраць дыпляматы, 30.10.2007 • Сканфіскавалі 5 тысяч наклеек з абвесткамі пра “Сацыяльны марш”, 30.10.2007 • "Сацыяльны марш" пройдзе дазволеным уладай маршрутам, 24.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG