Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Віцебску не выпускаюць ахвотных трапіць на Сацыяльны марш


Радыё Свабода, Віцебск Мікрааўтобус з пасажырамі-прыхільнікамі Аляксандра Казуліна і ліквідатарамі-чарнобыльцамі супрацоўнікі ДАІ затрымалі на выездзе з гораду.

За межы Віцебску не ўдалося выехаць і сябрам ПКБ: машыну, якой кіраваў старшыня гарадзкой арганізацыі Мікалай Селівашка, таксама спынілі міліцыянты. Цяпер усе партыйцы знаходзяцца ў абласной управе ДАІ.

Як паведамілі старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП "Грамада" Вольга Шпакоўская і страшыня абласной арганізацыі Анатоль Гнеўка, супрацоўнікі ДАІ нібыта маюць падазрэньні наконт замоўленага аўтобуса. Яны сказалі кіроўцу, што мусяць праверыць, ці ня скрадзеная гэтая машына. Да пасажыраў міліцыянты прэтэнзій ня маюць, і партыйцы вымушаныя шукаць іншых магчымасьцяў, каб дабрацца да Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG