Супрацоўнікі МУС паведамілі Аляксандру Мілінкевічу, што яму трэба будзе паехаць зь імі ў Ленінскі РАУС Горадні для тлумачэньняў.
Сёньня зранку міліцыянты ўварваліся ў офіс грамадзкай арганізацыі “Ратуша” у Горадні, калі там адбывалася паседжаньне руху "За свабоду".
Супрацоўнікі МУС заявілі, што паводле іхных зьвестак, у будынку знаходзіцца бомба.
Міліцыянты паведамілі, што паступіла ананімнае тэлефанаваньне, што будынак замінаваны. Яны падкрэсьлілі, што чалавек, які тэлефанаваў, размаўляў па-беларуску.
Меркавалася, што на паседжаньні старшынём руху будзе абраны Аляксандар Мілінкевіч.
Гл. таксама: Міліцыянты ўварваліся ў офіс "Ратушы" ў Горадні 9:43 20.05.2007