Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міліцыянты ўварваліся ў офіс "Ратушы" ў Горадні<B/>


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі уварваліся ў офіс грамадзкай арганізацыі “Ратуша” у Горадні, калі там адбывалася паседжаньне руху "За свабоду".

Меркавалася, што на паседжаньні старшынём руху мае быць абраны Аляксандар Мілінкевіч.

Міліцыянты гвалтоўна выкідваюць людзей з памяшканьня. На пытаньні, на якіх падставах адбываецца гвалтоўнае выдаленьне, адказваюць, што, паводле іх зьвестак, у будынку знаходзіцца бомба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG