У Аршанскім раённым судзе разгледзелі справу сустаршыні БХД Паўла Севярынца, затрыманага 12 сакавіка пасьля «Маршу недармаедаў». Яго абвінавацілі ў паўторным парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, судзьдзя Тацяна Рыбакова прысудзіла яму 15 сутак арышту.
Прысутныя сустрэлі вырак воклічамі «Ганьба!».
Судзьдзя адмовілася весьці працэс на беларускай мове, суд не прыняў патрабаваньня Севярынца аб адводзе судзьдзі.
Жывую трансьляцыю з залі суду вёў тэлеканал «Белсат».
За «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка суды ідуць у Воршы і Берасьці, прысуджаюць штрафы і адміністрацыйныя арышты, працягваюцца затрыманьні. У ліку асуджаных — журналістка Свабоды Галіна Абакунчык. Яе аштрафавалі за «ўдзел у мітынгу», які яна асьвятляла.
У Беларусі ўжо зьняволеныя лідэры іншых апазыцыйных арганізацыяў: старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч атрымалі па 15 сутак арышту, столькі ж атрымаў яшчэ адзін сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.