Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем новых пратаколаў за пікет у абарону Пальчыса


Міліцыянт складае пратаколы перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам, архіўнае фота
Міліцыянт складае пратаколы перад Менскім гарадзкім судом падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам, архіўнае фота

20 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе аднавіўся суд на блогерам Эдуардам Пальчысам, які пад псэўданімам Джон Сільвэр вёў сайт 1863x.

Працягваецца таксама пікетаваньне суду грамадзкімі актывістамі, якія патрабуюць вызваленьня Пальчыса і спыненьня супраць яго крымінальнага перасьледу.

Не пакідаюць без увагі пікетоўцаў і сталічныя міліцыянты. Цягам меней гадзіны ад пачатку пікетаваньня супрацоўнікі міліцыі склалі на ўдзельнікаў пікетаў 8 новых пратаколаў аб парушэньні парадку правядзеньня масавых акцый.

Пратаколы склалі на Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Алеся Макаева, Максіма Вінярскага, Мікалая Дземідзенку, Уладзімера Яроменку, Вольгу Маёраву, Аляксандра Пальчэўскага.

«Гэта ўжо болей як 50 пратаколаў за 5 дзён суду над Пальчысам. Але мы працягваем пікет. Стаім пад бела-чырвона-белымі сьцягамі, скандуем «Свабоду Пальчысу!» і «Свабоду палітвязьням!», — распавёў Свабодзе Макаеў.

40 пратаколаў і ахрыплыя галасы, — пікеты ў падтрымку Пальчыса самыя працяглыя з 2007 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG