Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі беларуса паводле «чырвонай карткі» Інтэрполу


Памежнікі Адэскай вобласьці затрымалі ў пункце пропуску «Платонава», што на мяжы зь непрызнанай рэспублікай Прыднястроўе, грамадзяніна Беларусі, абвешчанага беларускімі ўладамі ў міжнародны вышук праз Інтэрпол.

«Затрыманы перададзены прадстаўнікам Нацыянальнай паліцыі», — паведамілі Свабодзе ў дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

Памежнікі не называюць прозьвішча затрыманага, але ўдакладняюць, што ў Беларусі яго шукаюць «за ўчыненьне махлярства ў дачыненьні да ўраду, а таксама за хабарніцтва, карупцыю і ўдзел у крымінальных арганізацыях».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG