Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі адмовіўся выбачацца за зьбіты «Боінг»


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў ня стаў прасіць прабачэньня за гібель малайзійскага «Боінга» пад Данецкам летам 2014 году.

«Прынесьці прабачэньні за што?» — сказаў ён, адказваючы на пытаньне вядучага Бі-Бі-Сі Стывэна Сакура, ці мае намер Расея папрасіць прабачэньня ў сувязі з апублікаванымі 28 верасьня высновамі міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні трагедыі.

Сьледчыя прыйшлі да высновы, што лайнэр быў зьбіты ракетай, пушчанай з ЗРК «Бук», які быў дастаўлены ва Ўкраіну з Расеі, а затым вывезены назад. Раней у пятніцу ў МЗС Нідэрляндаў быў выкліканы расейскі амбасадар ў Гаазе для растлумачэньня пазыцыі Масквы пасьля яе крытычных заўваг адносна працы камісіі па расьсьледаваньні авіякатастрофы. Нідэрляндзкі бок, як паведамляе Reuters, даў паслу зразумець, што неабгрунтаваная крытыка Расеі на адрас міжнароднага сьледзтва «непрымальная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG