Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука асудзілі на тры гады «хіміі» за пальцы, зламаныя міліцыянту, калі той ламіўся ў кватэру


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Асуджаны кажа, што ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было. Ён думаў, што ў кватэру ломяцца бандыты. 

Жыхара Менску Віталя Каваленку вінавацілі ў гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі. Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», паводле вэрсіі сьледзтва, мужчына «наносіў удары ўваходнымі дзвярыма па фалянгах пальцаў правай рукі міліцыянта, што пацягнула за сабой цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў і драпінаў».

Сам жа Каваленка расказаў, што пачуў крык жонкі і плач дзіцяці і ўбачыў у тамбуры мужчын у спартовых касцюмах, масках — ён думаў, што ў ягоную кватэру ломяцца бандыты, бо ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянтаў не было.

Пацярпелы міліцыянт расказаў, што лячыў пералом два месяцы, а пасьля, хоць і залячыў руку, але «ня мог аказваць дапамогу сваім родным падчас летняй пасяўной». Свае фізычныя і маральныя пакуты ён ацаніў у 5000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG