Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску судзяць проста ў ізалятары


Ілюстрацыйнае фота. Бабруйск, 26 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Бабруйск, 26 сакавіка 2017 году

Сёньня ў Бабруйску адбудзецца суд над Аляксеем Данілейкам, які застаўся адзіным з прыкладна сарака затрыманых учора вакол плошчы Перамогі, каго ня выпусьцілі на волю.

Іншых выпускалі зь 17-й да 21-й гадзіны вечара, і ўсіх без пратаколу правапарушэньня. Суд над Аляксеем Данілейкам мае пачацца а 15.00 проста на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрыманьня.

Момант затрыманьня Аляксея Данілейкі, ён у кепцы.

Таксама чакаюцца суды над затрыманым 24 сакавіка Уладзімерам Лазаравым і затрыманым уноч на 26-га, адразу пасьля выхаду зь 15 сутак, Максімам Буйніцкім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG