Усіх затрыманых абвінавацілі паводле артыкулу 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы. Пра гэта Свабодзе паведаміла сяброўка затрыманых, якая была на судовым паседжаньні.
Яшчэ двух чалавек зь ліку затрыманых у офісе партыі «Зялёныя» судзяць у Савецкім судзе.
Учора ўвечары ў офісе партыі «Зялёныя» зьбіралі дапамогу затрыманым у апошнія дні. Неўзабаве там зьявіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Спачатку яны перапісалі зьвесткі з дакумэнтаў людзей. Потым зьявілася і міліцыя ў форме, усім загадалі ісьці ў сіні мікрааўтобус «для высьвятленьня абставінаў».