Судзьдзя Дзьмітры Астапенка абвясьціў пра захады забесьпячэньня яўкі Міколы Статкевіча, паведаміў, што да яго прыходзілі міліцыянты, грукаліся ў дзьверы, але ніхто не адчыніў. Судзьдзя пастанавіў адкласьці паседжаньне. Калі яно аднавіцца, не паведаміў.
Тое ж адбылося на судзе над Уладзімерам Някляевым, які таксама на не зьявіўся. Ягоны адміністацыйны працэс перанесьлі на 14.30 у пятніцу, 24 сакавіка.
Варта дадаць, што на працэсы над Някляевым і Статкевічам прыйшлі журналісты і адразу некалькі прадстаўнікоў дыпмісіяў. На суд над Статкевічам таксама зьявіліся два сьведкі-міліцыянты, Сяргей Шкляр і Павал Касалапаў. Назіральнікі не выключаюць, што суд над Статкевічем састаяўся б, калі б не прысутнасьць назіральнікаў з дыпмісіяў.