Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі судзяць журналіста Меркіса і блогера Філіповіча


Максім Філіповіч
Максім Філіповіч

Савецкі суд Гомелю 23 сакавіка мае разглядзець другую адміністрацыйную справу супраць блогера-«недармаеда» Максіма Філіповіча і чарговую — супраць журналіста «Белсату», на гэты раз Яўгена Меркіса.

Філіповіча, які ўжо пакараны арыштам на 13 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Гомелі 19 лютага, цяпер маюць судзіць за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Берасьці 5 сакавіка.

Яўгена Меркіса ж маюць судзіць за парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі — яго вінавацяць у незаконным распаўсюдзе інфармацыі. Ён зрабіў некалькі відэастрымаў для тэлеканалу «Белсат» на акцыях пратэсту супраць дэкрэту № 3 — у Віцебску, Гомелі і Рагачове.

Яўген Меркіс (зь мікрафонам) на акцыі ў Пінску 12 сакавіка
Яўген Меркіс (зь мікрафонам) на акцыі ў Пінску 12 сакавіка

Да таго за асьвятленьне акцыяў «недармаедаў» штрафавалі журналістку «Белсату» Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву), карэспандэнта «Белсату» Віктара Ярашука і журналістку Свабоды Галіну Абакунчык; з пачатку акцыяў «недармаедаў» затрымалі агулам 28 прадстаўнікоў незалежных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG