Атрымаць камэнтар у КДБ і Сьледчым камітэце пакуль не ўдаецца. Тэлефон Цэнтру інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ не адказвае.
Кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч сказаў Свабодзе, што ня ведае такіх прозьвішчаў — Лазоўскі, Яўдаха і Дундукоў — і ня можа паведаміць, затрыманыя яны ці не.
«Калі нешта зрабілі і за гэта затрыманыя, тады так. Але мне прозьвішчы затрыманых не паведамляюць і дзе яны цяпер, ня ведаю», — адказаў Канстанцін Шалькевіч Свабодзе.
СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску прозьвішчаў тых, каго там утрымліваюць, праз тэлефон не паведамляе.