Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пракуратуры няма зьвестак пра «нажы і кастэты» ў затрыманых дэманстрантаў


Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка
Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка

У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды заявілі, што не валодаюць зьвесткамі пра наяўнасьць «нажоў і кастэтаў» у затрыманых 15 сакавіка ўдзельнікаў «Маршу недармаедаў».

«Да нас такія зьвесткі не даходзяць, пратаколы складаем ня мы, а тыя, хто затрымлівае, — міліцыя. У межах тых пратаколаў і будуць працаваць. Калі ўпершыню затрымалі з халоднай зброяй, дык адміністрацыйная справа. Але гэта без пракуратуры. І нас пра гэта не інфармуюць», — сказаў прэсавы сакратар Генпракуратуры Беларусі Пётра Кісялёў.

Узяць каментар у прэсавай службы менскай міліцыі пакуль не ўдалося.

У эфіры перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менску Іван Курбакоў заявіў, што ў затрыманых у менскім тралейбусе былі нажы і кастэты.

Карэспандэнт Свабоды, які быў на шэрагу судоў над затрыманымі анархістамі, ня чуў пра знойдзеныя нажы і кастэты. Іншыя СМІ таксама не паведамлялі пра агучваньне такіх «знаходак» у час судоў.

Міліцыя раптоўна «знайшла» ў затрыманых у тралейбусе нажы. На судах такога не гучала

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG