Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў двух раённых судах пройдуць працэсы над удзельнікамі «Маршу недармаедаў»


«Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка
«Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка

Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», пасьля заканчэньня 15 сакавіка «Маршу недармаедаў», які быў дазволены гарадзкімі ўладамі. міліцыянты ў цывільным затрымалі каля 30-35 удзельнікаў акцыі, у асноўным актывістаў анархісцкага руху. Шматлікія сьведкі паведамляюць пра зьбіваньні пры затрыманьні, у тым ліку пра тое, што білі дзяўчат.

Затрыманых, паводле праваабаронцаў, прывозілі для складаньня пратаколаў у Цэнтральны і Першамайскі РУУС Менску. Чакаецца, што ўжо з раніцы 16 сакавіка у судах гэтых раёнаў пачнуцца адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі.

Пасьля ўчорашніх акцыяў у Горадні і Магілёве таксама было затрымана больш за дзесяць чалавек, якіх сёньня будуць судзіць.

Праваабаронцы «Вясны» зьмясьцілі вядомыя ім прозьвішчы затрыманых.

Гэта Лізавета Пракопчык, Марына Дубіна, Алена Дубовік, Юлія Філіпава, Алег Аўдзеенка, Настасься Ранько, Аляксандар Скурыдзін, Юры Пішчулін, Ільля Міраненка, Станіслаў Русакоў, Яўген Жураўскі. Правабаронцы і журналісты высьвятляюць імёны іншых затрыманых.

Свабода будзе апэратыўна паведамляць аб працэсах у судах Менску, Магілёва і Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG