Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстытуцыйны Суд: У дэкрэце № 3 няма «прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд таксама нагадаў, што грамадзяне Беларусі ня маюць наўпроставага доступу да канстытуцыйнага правасудзьдзя.

Канстытуцыйны суд Беларусі апублікаваў на сваім сайце паведамленьне ў сувязі з паступленьнем «электронных зваротаў грамадзян аб праверцы канстытуцыйнасьці Дэкрэта Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 году № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

У паведамленьні, у прыватнасьці гаворыцца, што ў Беларусі асобныя грамадзяне ня маюць права ўносіць прапанову аб праверцы канстытуцыйнасьці нарматыўнага прававога акту. Такое права маюць прэзыдэнт, палаты Нацыянальнага сходу, Вярхоўны Суд і Савет міністраў.

«У Рэспубліцы Беларусь для грамадзян устаноўлены ускосны доступ да канстытуцыйнага правасудзьдзя», — пішацца ў паведамленьні. Таму грамадзяне, якія мяркуюць, што іх правы, свабоды і законныя інтарэсы парушаюцца, маюць права зьвярнуцца з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасьці нарматыўнага прававога акта да органаў, надзеленых правам унясеньня ў Канстытуцыйны Суд такіх прапаноў.

«Разглядаць пытаньні аб канстытуцыйнасьці нарматыўных прававых актаў па ўласнай ініцыятыве і на падставе зваротаў грамадзян Канстытуцыйны Суд не ўпаўнаважаны».

Акрамя таго, у паведамленьні гаворыцца, што ў дэкрэце № 3 няма «прабелаў, калізій і прававой недакладнасьці, якія маюць канстытуцыйна-прававое значэньне і якія зьяўляюцца падставай для распачынаньня Канстытуцыйным Судом вытворчасьці па справе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG