Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня Васьковіча арыштавалі на 15 сутак


Падпалкоўнік Сяргей Рудзько затрымлівае Яўгена Васьковіча 13 сакавіка
Падпалкоўнік Сяргей Рудзько затрымлівае Яўгена Васьковіча 13 сакавіка

Суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязьня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.

Васьковіч падаў хадайніцтва, што просіць адваката. Яго павезьлі ў юрыдычную кансультацыю, а там сказалі, што, каб заключыць дамову, яго трэба вызваліць. Але судзьдзя Алена Ярмашэвіч зрабіць гэта адмовілася. Тады актывіст сказаў, што адмаўляецца ад удзелу ў працэсе.

13 сакавіка міліцыя двойчы тройчы прыходзіла дадому да Васьковіча і двойчы сыходзіла безь яго. Першы раз міліцыянты прыйшлі бяз позвы, другі раз зь няправільнай. Забралі толькі з трэцяга разу.

Першы раз да Васьковічаў пагрукалі ў дзьверы два міліцыянты і запрасілі Яўгена «праехаць зь імі», з усьмешкай дадаўшы: «Нам надакучыла вас чакаць». Яўген адмовіўся, бо няма ніякай афіцыйнай позвы.

«Я іх папярэдзіў адразу, каб ня думалі выбіваць дзьверы ці нешта такое, — распавёў Свабодзе Васьковіч. — Калі ўсё зробяць акуратна, законна, я і сам пайду, я ж не адмаўляюся, што ўдзельнічаў у мітынгу».

Потым прыйшоў міліцыянт, афіцыйна прадставіўся, прынёс позву. Але Яўген угледзеў, што яна складзеная няправільна: у прыватнасьці, не напісаная прычына, зь якой запрашаюць, і зноў адмовіўся ісьці.

Трэці раз са слушна складзенай позвай прыйшоў падпалкоўнік Сяргей Рудзько. Васьковіч прыняў позву і пагадзіўся праехаць зь міліцыянтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG