Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвічу і Лябедзьку — па 15 сутак, Кавальковай — 7. У Маладэчне выносяць прысуды затрыманым палітыкам

абноўлена

Акцыя супраць дэкрэту «аб дармаедах» у Маладэчне
Акцыя супраць дэкрэту «аб дармаедах» у Маладэчне

У судзе Маладэчанскага раёну праходзяць суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які адбыўся 10 сакавіка.

Як паведамляе БелаПАН, затрыманага ўчора актывіста АГП Дзяніса Красочку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў за ўдзел у маршы «недармаедаў».

Такі ж штраф, 50 базавых велічыняў, прысудзілі старшыню Менскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.

Старшыню руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яго засудзілі на 15 сутак. Такі ж тэрмін атрымаў Анатоль Лябедзька, старшыня АГП. Прадстаўніцу беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову — на 7 сутак.

Адначасова ў судзе ў Маладэчне разглядаюцца справы старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і Віталя Рымашэўскага.

Як паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, зь Менску ў Маладэчна прыехалі сын і жонка Анатоля Лябедзькі. Пакуль невядома, які прысуд вынесены старшыню АГП.

Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у Маладэчне неўзабаве пасьля акцыі, у якой, паводле розных ацэнак, прыняло ўдзел ад 500 да 750 чалавек. Паводле Губарэвіча, усяго ў Маладэчне ўчора былі затрыманыя 13 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG