Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхарку Рэчыцы аштрафавалі за абразу беларускай мовы


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Намесьнік начальніка аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкаму вынес пастанову аб адміністрацыйным спагнаньні зь Яўгеніі Чацьвяртной за абразу беларускай мовы.

Пра гэта пракурор Рэчыцкага раёну Мікалай Беларусаў паведаміў ініцыятару грамадзянскай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігару Случаку.

1 сьнежня ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» жыхарка Рэчыцы Яўгенія Чацьвяртная пакінула камэнтар: «Беларуская мова непрыемная на слых. Ды і наогул, беларуская мова — гэта недарэчнае асарці з рускай і польскай». Ігар Случак накіраваў заяву ў Рэчыцкі райвыканкам, што гэтым выказваньнем жанчына парушыла артыкул 9.22 Адміністрацыйнага кодэксу — публічна абразіла беларускую мову. Актывіст прасіў прыцягнуць Чацьвяртную да адказнасьці.

Калі Ігар Случак не дачакаўся адказу з райвыканкаму, ён зьвярнуўся ў пракуратуру. Пракурор патлумачыў у лісьце актывісту, што райвыканкам даваў адказ на ягоны запыт, хоць Случак такога адказу не атрымаў.

«Спадзяюся, гэты выпадак будзе навукай для тых, хто лічыць, што зьбіраць „лайкі“ ў сацыяльных сетках за кошт абразы нацыянальнай мовы — добрая ідэя», — пракамэнтаваў у фэйсбуку сытуацыю Ігар Случак.

Гэта ўжо трэці з 1999 году выпадак пакараньня за абразу беларускай мовы. Раней па гэтым жа артыкуле панесьлі адказнасьць былы міліцыянт Васіль Варушчанка ў Гомлі і жыхар Мазыра Дзьмітры Шчарбатых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG