Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрмэр Бяльчук атрымаў 6 месяцаў калёніі за гвалт над міліцыянтам


Аляксандар Бяльчук
Аляксандар Бяльчук

Маларыцкі суд прызнаў фэрмэра Аляксандра Бельчука вінаватым у гвалце ў дачыненьні да супрацоўніка АМАП Дзяніса Зянюціча і прысудзіў яму 6 месяцаў калёніі.

З тэрміну, прысуджанага Аляксандру Бельчуку, выключаны час, які ён знаходзіўся пад вартай у СІЗА — зь сярэдзіны кастрычніка 2016 году.

Пракурор запытваў для фэрмэра 1 год папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

Як распавёў Свабодзе берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, на яго думку, гэтага працэсу ўвогуле не павінна быць:

«Суд кіруецца прэзумпцыяй даверу супрацоўнікам міліцыі. Суд увесь час націскаў на сьведак з боку абвінавачанага, і ў той самы час лагодна ставіўся да сьведак з боку міліцыі. З матэрыялаў справы бачна, што міліцыя ня выканала сваіх фармальных абавязкаў — не прадстаўлялася, дакумэнтаў не паказвала. Яны пачалі лічыць, што іх абавязак — не ахова грамадзкага парадку і дабрабыту грамадзян, не барацьба са злачыннасьцю, а „што хачу, тое варачу“. Яны самі справакавалі гэтую сытуацыю сваімі непрафэсійнымі дзеяньнямі. І калі б кіраўніцтва гэтай міліцыі было крыху больш разумнае і разважлівае, то справу можна было б спыніць».

Фэрмэр Аляксандар Бяльчук зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну асуджаны паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу. Быццам бы 12 кастрычніка 2016 году фэрмэр учыніў гвалт у дачыненьні да прапаршчыка берасьцейскага АМАПу Дзяніса Зянюціча. У судзе Бяльчук віны не прызнаў, казаў, што міліцыянт яго агаварыў і што, наадварот, ён сам пацярпеў ад міліцыянтаў.

Канфлікт паміж сямʼёй Бельчукоў і супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу здарыўся 12 кастрычніка 2016 году. Як сьцьвярджаюць Бельчукі, у той дзень да іх на падворак прыехалі невядомыя і скралі Мікалая Бельчука, а сваякі на некалькіх машынах пагналіся яго ратаваць.

Невядомыя спыніліся і ў ходзе канфлікту скарысталі зброю.

Пазьней невядомыя аказаліся супрацоўнікамі міліцыі і АМАПу. Бельчукі кажуць, што ня ведалі, што гэта міліцыянты, бо яны былі без апазнавальных знакаў.

Міліцыя ўжыла зброю супраць сваякоў затрыманага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:59 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG