«Дармаед» з вышэйшай адукацыяй: «Нават дворнікам не магу ўладкавацца»
У 2015 годзе відэаблогер Максім страціў працу на гомельскім прадпрыемстве «Сэйсматэхніка». Без тлумачэньня прычын яму не працягнулі кантракт. З таго часу новага месца працы ён так і не знайшоў, але атрымаў ліст зь Міністэрства па падатках і зборах, што мусіць сплаціць падатак «на дармаедзтва».