Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі былога міліцыянта судзяць за абразу беларускай мовы


Фоты са старонкі Васіля Варушчанкі «ЎКантакце»
Фоты са старонкі Васіля Варушчанкі «ЎКантакце»

27 студзеня Навабеліцкі раённы суд Гомелю мае пачаць разгляд адміністрацыйнай справы супраць былога міліцыянта, супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі за публічную абразу беларускай мовы.

Варушчанка пакінуў камэнтар у пабліку парталу «Сильные новости» ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» наступнага зьместу: «Беларуская мова — гэта труп, што гніе, які ўжо даўно трэба закапаць глыбей!».

Пратакол у дачыненьні былога міліцыянта складзены паводле артыкулу 9.22 КаАП у адміністрацыі Навабеліцкага раёну на патрабаваньне Гомельскага гарвыканкаму.

Паспрыяў справе сваім зваротам у гарвыканкам Ігар Случак, гомельскі грамадзкі актывіст, ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску».

«Усе грамадзяне павінны вучыцца паважліва ставіцца да беларускай мовы —мовы тытульнай нацыі», — лічыць спадар Случак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG