Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне арыштаваныя больш за 1,5 тысячы чалавек за пасты ў сацыяльных сетках



Прадстаўнікі МУС Турэччыны заявілі, што за апошнія паўгода ў краіне «за прапаганду тэрарызму» у сацыяльных сетках арыштаваныя 1656 чалавек.

Як паведамляе Anadolu Agency, у дачыненьні да арыштаваных высунутыя абвінавачваньні ў прапагандзе тэрарызму, варожасьці і гвалту, а таксама публічнай абразе кіруючых асобаў дзяржавы.

У МУС растлумачылі, што за апошнія шэсьць месяцаў у цэлым па краіне ў дачыненьні да 3710 чалавек было пачата судовае разьбіральніцтва, 1656 чалавек з якіх ужо арыштаваныя рашэньнямі судоў. 1203 асоб асуджаныя ўмоўна, а 767 чалавек вызваленыя пасьля допытаў. Расьсьледаваньне па справе 84 падазраваных працягваецца.

Як перадае BBC, усяго ўлады Турэччыны вывучаюць акаўнты 10 тысяч чалавек у сацыяльных сетках на прадмет наяўнасьці там пастоў, якія можна расцаніць як публічную падтрымку тэрарызму. Да падобных пастоў турэцкія ўлады апроч іншага адносяць паведамленьні, у якіх карыстальнікі абражаюць урадавых чыноўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG