Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН асудзіла сьмяротныя пакараньні ў Беларусі


На мінулым тыдні Эўрапейскі Зьвяз пацьвердзіў прывядзеньне ў выкананьне трох сьмяротных прысудаў у Беларусі — на працягу лістапада былі пакараныя зьняволеныя Генадзь Якавіцкі, Іван Кулеш і Сяргей Хмялеўскі. Раней, у красавіку 2016 году, быў пакараны Сяргей Іваноў.

5 сьнежня спэцыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасьці заявіў, што пакараньні сьведчаць аб абуральнай пагардзе беларускіх уладаў да права на жыцьцё.

Беларусь застаецца адзінай эўрапейскай краінай, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне. Паводле праваабаронцаў, з пачатку 1990-х гадоў у Беларусі было пакарана больш за 400 чалавек. Толькі адзін з асуджаных да сьмяротнага пакараньня за гэты час памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG