Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 выканаўцаў сталі фіналістамі беларускага адбору «Эўрабачаньня-2017»


Фіналістамі нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне-2017» сталі 13 выканаўцаў — журы абрала іх з 67 канкурсантаў.

Як паведамляе сайт Белтэлерадыёкампаніі, фіналістамі нацыянальнага адборачнага туру сталі Аляксандра Ткач; Kattie (Кацярына Рудніцкая); Уладзіслаў Курасаў; гурт NAVI; Анжаліка Пушнова; Isaac Nightingale (Вадзім Капусьцін); Анастасія Шэвярэнка; «Ліпень» (Юлія Карэнюк); Nuteki; Napoli; Lermont x Julic; група «PROвокация»; Мікіта Ходас.

З 13 фіналістаў толькі гурт NAVI выступіў на праслухоўваньні зь беларускамоўнай песьняй. Астатнія выконвалі кампазыцыі па-ангельску.

Беларускамоўная песьня на «Эўрабачаньні» дала б Беларусі больш балаў, — Клюеў

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазьней за 25 студзеня 2017 году ў фармаце тэлевізійнага канцэрту. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасьць балаў па выніках галасаваньня прафэсійнага журы і галасаваньня гледачоў, абвяшчаецца пераможцам праекту і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на конкурсе «Эўрабачанне-2017» у Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG