Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча і Мікалайчык вызвалілі


Вольга Мікалайчык і Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота
Вольга Мікалайчык і Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота

Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык вызвалілі з Цэнтральнага РУУС.

У пастарунку застаюцца Ўладзь Яроменак і Сяргей Пальчэўскі.

Зьміцер Дашкевіч распавёў пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды:

«Затрымлівалі ў лепшых традыцыях шоў-бізнэсу — са скандалам, нашэньнем на руках. У РУУСе сказалі, што са мной трэба паразмаўляць па акопах пад Веткай. Мне нават знайшлі нейкага падпалкоўніка, які размаўляў па беларуску. Ён узяў нейкія тлумачэньні, хаця я ўжо ім тлумачыў пад Веткай. Потым мяне яшчэ крыху патрымалі і паступіў загад вызваліць».

Камэнтуючы сёньняшнія затрыманьні актывістаў Зьміцер Дашкевіч адзначыў:

«Я думаю, што гаспадары Лукашэнкі націснулі на яго. Мы і ў Ветцы былі зьдзіўленыя, што такая нездаровая рэакцыя. Відавочна, Лукашэнка прагінаецца перад Масквой, каб выгандляваць чарговыя мільярды. Гэта таксама можа сьведчыць пра тое, што пэрыяд лібэралізацыі хутка будзе скончаны. Ва ўсякім разе ідэя супраціву Маскве праз вось гэты брутальны разгон, пашырылася. Як бы нас не зачышчалі, тысячы чытачоў розных СМІ бачаць, што ў Беларусі ёсьць супраціў расейскай агрэсіі і ёсьць людзі, якія будуць бараніць нашу краіну ў выпадку прамой вайсковай інтэрвэнцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG