Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі 27 ліпеня на плошчы Незалежнасьці выклікалі ў міліцыю


Актывістаў Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага запрасілі ў міліцыю для азнаямленьня з пратаколамі. Гаворка пра ўдзел у акцыі 27 ліпеня, якая прайшла раніцай 27 ліпеня на плошчы Незалежнасьці і прысьвячалася 25 гадавіне прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Пра гэта Свабодзе 31 ліпеня паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.

«Патэлефанавалі з міліцыі, каб ад заўтра прыходзіў азнаёміцца з пратаколам. Адмовіўся, бо лічу, што нічога не парушаў. Мы выйшлі са сьцягамі на плошчу, але ніякіх плякатаў і лёзунгаў не было. Проста нагадалі грамадзтву, што быў такі дзень, калі пранялі дэклярацыю аб незалежнасьці і гэты дзень адзначаўся, як дзяржаўнае сьвята. Што тут незаконнага? Дарэчы, мяне пра незаконнасьць акцыі на плошчы ніхто не папярэджваў», — патлумачыў Леанід Кулакоў.

Паводле актывіста, Максім Вінярскі таксама адмовіўся ісьці ў міліцыю для азнаямленьня са складзеным на яго пратаколам.

27 ліпеня а 8.30 у Менску на плошчы Незалежнасьці і ў пачатку праспэкту Незалежнасьці пачалася акцыя, прысьвечаная прыняцьцю ў гэты дзень у 1990 годзе Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Больш за 20 актывістаў расьцягнуліся ў ланцуг з бел-чырвона-белымі сьцягамі ў руках. Акцыя доўжылася амаль 1,5 гадзіны. Мінакам таксама былі раздадзеныя бел-чырвона-белыя стужкі.

Затрыманьняў удзельнікаў падчас акцыі не было, але міліцыянты адразу ж пачалі складаць пратаколы на актывістаў, чые прозьвішчы ведалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG