Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымы расейскі сьлед забойства Паўла Шарамета, — украінскі дэпутат


Антон Герашчанка
Антон Герашчанка

Народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка не выключае расейскага сьледу ў гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета.

«Гэта трагедыя, як для кожнага чалавека, хто ведаў Паўла, гэтак і для ўсёй журналісцкай грамадзкасьці. Што датычыць прычынаў выбуху — няма сумневаў, што гэта было выбуховае прыстасаваньне, якое кіравалася дыстанцыйна. Паводле палітыка, Павал Шарамет у гэты час накіроўваўся на працу.

«Зараз здымаюцца ўсе камэры відэаназіраньня, і сьледчыя будуць іх вывучаць», — адзначыў ён.

Антон Герашчанка дадаў, што сьледчыя таксама будуць вывучаць усе канфлікты, якія маглі быць у журналіста ў сваім атачэньні.

«Я не выключаю вэрсію расейскага сьледу. Павал Шарамет працаваў з Аленай Прытулай ва „Ўкраінскай праўдзе“, і ўсё гэта стае падобным да справы Гангадзэ — то бок забойства вядомага журналіста вядомага Інтэрнэт-выданьня», — паведаміў народны дэпутат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG