Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У машыне, якой кіраваў Шарамет, спрацавала выбуховае прыстасаваньне


Машына, у якой загінуў журналіст Павал Шарамет, была падарваная выбуховым прыстасаваньнем. "Украінская праўда" спасылаецца на суразмоўцу ў праваахоўных органах.

"У машыне адназначна спрацавала выбуховае прыстасаваньне", - сказала крыніца ў праваахоўных органах.

Пакуль афіцыйных вэрсій выбуху машыны няма.

Нацыянальная паліцыя Украіны адпрацоўвае усе вэрсіі выбуху аўтамабіля, у выніку якога загінуў беларускі журналіст Павал Шарамет.

“Мы вывучаем усе вэрсіі. Каб сказць, што адбылося, мы маем высьветліць паходжаньне выбуху”, - сказала кіраўнік Нацпаліцыі Хація Дэканаідзэ сёньня журналістам.

Кіраўнік Нацпаліцыі паведаміла, што зараз сьледчыя працуюць на месцы здарэньня.

“Я буду асабста кантраляваць яго ход. Гэта жах”, - сазала яна.

Народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка не выключае расейскага сьледу ў гібелі Шарамета.

Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Павал Шарамет, выбухнуў падчас руху на перакрыжаваньні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Аўто належала кіраўніку «Ўкраінскай праўды» Алене Прытуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG