Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шумчанку запрасілі ў суд пасьля таго, як суд ужо адбыўся


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка

Пра гэта адзін зь лідэраў беларускіх прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка паведаміў сёньня ў Фэйсбуку:

«Мяне асудзілі за Дзень Волі! Аднак шанцаў удзельнічаць у судзе, улады не пакінулі, паколькі даслалі позву на дзень пазьней самога судовага паседжаньня! Атрымаў судовую позву 25 траўня на 24 траўня з адзнакай пошты 23 траўня. Гэта значыць належным чынам, пад мой подпіс, мне не паведамілі.

А з пастановы суду аб маім адміністратыўным спагнаньні за ўдзел у Дні Волі даведаўся, што наклалі штраф у 30 базавых або 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў.

Затое рашэньне па штрафу прынесьлі, як гэта і патрэбна, паштовым кур’ерам пад подпіс.

Рашэньне вынес судзьдзя Савецкага раёну Дубаневіч О.В.

Маю намер абскардзіць яго, каб яшчэ раз паказаць „беларускае правасудзьдзе“ ва ўсіх фарбах! Бо як добра судзіць беларуса, пасылаючы яму позву ў суд на дзень пазьней дня разгляду справы! Гэта ўжо нешта!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG